БАБРУ́ЙСКІ РАЁН ПЕ́РШЫ,
адм.-тэр адзінка ў БССР у 1924—27. Утвораны 17.7.1924 у складзе Бабруйскай акругі. Цэнтр — г. Бабруйск. Пл. 1453 км², нас. 46,9 тыс. чал. (без г. Бабруйск), 196 нас. пунктаў (1925). Падзяляўся на 13 (пазней на 14) сельсаветаў. У сувязі з узбуйненнем раёнаў 4.8.1927 аб’яднаны з Бабруйскім раёнам другім у адзіны Бабруйскі раён.
т. 2, с. 193
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)